Дипломные, курсовые и контрольные работы

+375 29 773 33 93

+375 29 607 64 27

А.Мiцкевiч у беларускiм лiтаратуразнаустве

Номер: 1484
Цена: 40 руб.

Содержание:

УВОДЗІНЫ

1. ЖЫЦЦЁВЫ  І ТВОРЧЫ ШЛЯХ АДАМА МІЦКЕВІЧА

    1.1. Этапы жыццевага шляху пісьменніка

    1.2. Літаратурная спадчына А. Міцкевіча

2. ТВОРЫ АДАМА МІЦКЕВІЧА Ў ПЕРАКЛАДАХ

3. ЗНАЧЭННЕ ТВОРЧАСЦІ АДАМА МІЦКЕВІЧА ДЛЯ БЕЛАРУСКАГА ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

Ввведение:

Кім быў Адам Міцкевіч паводле сваёй свядомасці, сваёй нацыянальнай прыналежнасці? Пытанне, безумоўна, у многім рытарычнае. Бо найперш ён стаў геніем польскай паэзіі і дзякуючы гэтаму ўзышоў зоркай першай велічыні ў літаратуры славянскай, літаратуры еўрапейскай, літаратуры сусветнай. Але патрыятызм Міцкевіча — з'ява складаная, "шматслойная". Бо найперш ён прызнаваўся ў любові да той зямлі, дзе нарадзіўся і ўзрос, дзе адчуў прыгажосць навакольнага свету, дзе далучыўся да народных песень і казак, творча выкарыстаных потым у баладах і "Дзядах". 3 "духоўнай культурай Беларусі" паэт быў звязаны праз усё сваё жыццё, ад часоў маладосці да гадоў, праведзеных на эміграцыі. I беларускае сялянскае атачэнне, якое ён добра ведаў па вясковых кірмашах і вяселлях, для яго было сваім, блізкім, родным. Ён усведамляў адметнасць гэтага атачэння (можа, не столькі этнічную, колькі саслоўную) ад таго шляхецкага асяроддзя, да якога належаў сам. Але, як паказаў польскі даследчык Анджэй Кэмпфі, у перапісцы з сябрамі, у "Дзядах", у артыкулах дакладна называў імя народа, ад якога не аддзяляў сябе, — народа "беларускага"[2, c. 56].

I адначасова той жа Адам Міцкевіч страсна ўсклікаў у пралогу да "Пана Тадэвуша": "Літва! Мая айчына..." Прыметнікам "літоўскі" ён вызначаў Навагрудчыну, мову яе жыхароў з такой жа перакананасцю, як і прыметнікамі "беларускі", "літоўскарускі" ці "рускі". I адначасова з найноўшых прац вынікае, што літоўскай ("жмудскалітоўскай") мовай паэт не валодаў, хоць і імкнуўся яе вывучыць, настаўнічаючы ў Коўне. 

Ён быў патрыётам, спадчыннікам Вялікага Княства Літоўскага, адной з найпершых сталіц якога быў якраз родны яму Навагрудак. Літва для яго (як і шматэтнічная Рэч Паспалітая ў цэлым) — найперш краіна, дзяржава, якой так трэба было вярнуць былую свабоду, вызваліць ад іншаземцаў. Этнічнае тут часова адступала на задні план перад гістарычным і палітычным.

Таму пытанне пра тое, каму сёння належыць спадчына Адама Міцкевіча, з'яўляецца не такім адназначным, як здаецца на першы погляд. Безумоўна ж, найперш — польскаму народу, на мове якога ён пісаў. Але таксама — беларускаму, сярод якога ўзрос, і літоўскаму, сярод якога ўзмужнеў. Адам Багдановіч, бацька Максіма Багдановіча, згадваў у сваіх успамінах, што ў юнацтве ён "упершыню пазнаёміўся з Міцкевічам і Сыракомлем і быў імі зачараваны як паэтамі роднай зямлі". Адама Міцкевіча, класіка польскай літаратуры, можна ўпэўнена лічыць адным з пачынальнікаў і новай беларускай літаратуры. Бо звярнуўшыся (па сутнасці першым) да беларускай народнай творчасці, ён даў добры прыклад не толькі варшаўскім "класіцыстам", але і наступным пакаленням беларускіх (як і літоўскіх) пісьменнікаў, якія ад перакладаў твораў свайго фальклору на польскую мову (Ян Чачот), ад польскамоўных перайманняў яго потым зрабілі наступны крок — да выкарыстання народных крыніц у творах на беларускай мове (Вінцэнт ДунінМарцінкевіч, а затым і Янка Купала). Міцкевіч спарадзіў не толькі польскі рамантызм, але і беларускі, і літоўскі.

Аб’ектам даследавання з’яўляецца беларускае міцкевічазнаўства.

Прадметам курсавой работы з’яўляюцца працы беларускіх вучоных, прысвечаныя даследаванню асабы і творчасці А. Міцкевіча.

Мэтай курсавой работы – вызначыць асноўныя накірункі даследавання асобы і творчасці А. Міцквіча ў беларускім літаратуразнаўстве.

Для рэалізацыі пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:

- аналіз літаратуры па тэме курсавой работы;

- разгляд жыццевага шляху А.Міцкевіча;

- вывучэнне творчых пошукаў А. Міцкевіча.

Аб’ём курсавой работы. Работа складаецца з уступу, трох раздзелаў, заключэння, спіса літаратуры, які ўключае 16  найменняў. Аб’ём асноўнага тэксту –  26 старонак.  

Дополнительная информация:

Количество страниц:26
Количество использованных источников: 16

Купить работу

Почему у нас выгодно заказывать?

  • На все виды работ есть своя система скидок: Скидка 5% при: заказе нескольких работ, при повторном заказе, приведение друга. Скидка 10%: за каждую 10-ую работу, для группы от 10 человек
  • Наш штат состоит из высококвалифицированных и опытных специалистов по всем дисциплинам
  • Мы выполняем даже самые "горящие" работы в предельно сжатые сроки
  • У нас самые низкие цены среди конкурентов
  • Мы оказываем свои услуги официально зарегистрированным юридическим лицом.
Работы на заказ

Наши авторы используют только самую современную и актуальную научную и учебную литературу для написания работ. Подробнее

Готовые работы

Мы предлагаем готовые работы рефераты, эссе, задачи, выполненные командой наших специалистов и защищенные на хорошие и отличные оценки. Подробнее

+375 29 773 33 93

+375 29 607 64 27

kursachi+375296076427