Паэтычнае майстэрства С. Полацкага - драматурга
Содержание:
УВОДЗІНЫ
1. СІМЯОН ПОЛАЦКІ ЯК КУЛЬТУРНЫ ДЗЕЯЧ БЕЛАРУСІ
1.1. Жыццёвы і творчы шлях С. Полацкага
1.2. Адметнасці стылю С. Полацкага
2. МАЙСТЭРСТВА С. ПОЛАЦКАГА ЯК ДРАМАТУРГА
2.1. Творчасць С. Полацкага - драматурга
2.2. Паэтычнае майстэрства С. Полацкага
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
Ввведение:
Сімяон Полацкі ( Самуіл Емельянавіч Пятроўскі–Сітніяновіч), творчасць якога непарыўна звязана з мясцовым і сацыяльна–гістарычным і літаратурным асяроддзем, у першую чаргу з традыцыямі беларускай сілабікі папярэдняга этапу, значная і ў якасных і колькасных адносінах (па сведчанню Сільвестра Мядзведзева, вучня С.Полацкага, настаўнік меў звычай пісаць кожны дзень “по полутетрады”, почерком “зело мелко”). Па жанрава–тэматычнай разнастайнасці яго мы з поўным правам лічым найбольш значным прадстаўніком “высокага” барока не толькі на Беларусі, але, бадай што, ва ўсіх усходніх славян.
Сімяон Полацкі – вядомы філосаф, паэт, драматург, педагог, перакладчык, палітычны дзеяч 17 стагоддзя.
Сімяон Полацкі – адзіны з беларускіх пісьменнікаў 17 і папярэдняга стагоддзяў, у каго больш-менш удала склаўся творчы і асабісты лёс. Над іншымі нібы вісела закляцце. Францыск Скарына быў вымушаны пакінуць айчыну. Сымон Будны абвяшчаўся ерэтыкам, цярпеў крыўды і здзекі ад езуітаў, і ад праваслаўных, і ад пратэстантаў і памёр у чужым кутку.
Сімяон Полацкі быў першым з той кагорты, чыя літаратурная спадчына ўцалела, адлюстроўваючы з дастатковай паўнатой як эпоху і яе культуру, так і асобу выдатнага паэта, драматурга, публіцыста.
Сімяон Полацкі – гэта псеўданім, які склаўся з манаскага імя і празвання, нададзенага паэту масквічамі па месцы яго нараджэння і апошняга жыхарства на радзіме. У сапраўднасці ж ён Самуіл Емельянавіч Пятроўскі-Сітніяновіч, паходзіў з карэннай сям’і заможных полацкіх мяшчан.
Аб’ектам даследвання з’яўляецца С. Полацкі.
Прадметам даследвання з’яўляецца паэтычнае майстэрства С. Полацкага.
Мэта курсавой работы – даследаваць драматычныя творы С. Полацкага і паэтычнае майстэрства пісьменніка.
А каб дасягнуць пастаўленай мэты, трэба выканаць наступныя задачы:
- аналіз літаратуры па тэме курсавой работы;
- разглядзець жыццевы і творчы шлях С. Полацкага;
- прааналізіваць адметнасці стылю С. Полацкага;
- даследаваць паэтычнае майстэрства С. Полацкага.
Аб’ём курсавой работы. Работа складаецца з уступу, двух раздзелаў, заключэння, спіса літаратуры, які ўключае 23 найменні. Аб’ём асноўнага тэксту – 25 старонак.