Дипломные, курсовые и контрольные работы

+375 29 773 33 93

+375 29 607 64 27

Фразеалагізмы у рамане І. Мележа "Людзі на балоце" і іх эквіваленты ў перакладзе на рускую мову

Номер: 298
Цена: 30 руб.

Содержание:

  • Уступ
  • Раздзел 1. Фразеалогія і прадмет яе вывучэння
  • 1.1. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства
  • 1.2. Фразеалагізмы як аб’ект даследавання
  • 1.3. Класіфікацыі фразеалагізмаў
  • 1.4. Фразеалагізмы ў беларускай мове і іх эквіваленты ў рускай мове
  • Раздзел 2. Параўнальны аналіз фразеалагізмаў пры перакладзе на рускую мову ў рамане І.Мележа “Людзі на балоце”
  • Заключэнне
  • Спіс літаратуры

Ввведение:

Беларуская мова багатая на фразеалагізмы – гэтыя маляўнічыя, вобразныя сродкі выказвання думак і пачуццяў. Яны складаюць арыгінальныя сродкі мовы і самабытнае, самароднае багацце. Вывучэнне, веданне гэтага багацця, умелае валоданне ім – неабходная ўмова для павышэння моўнай культуры кожнага, хто даражыць роднм словам.

Фразеалагічнае багацце кожнай мовы накопліваецца стагоддзямі. Асноўная крыніца беларускай фразеалогіі – жывая народная мова. Таму ў беларусаў найбольш размоўных фразеалагізмаў, асноўная сфера выкарыстання якіх – бытавыя зносіны.

Пытаннямі фразеалогіі займаліся Ф.М.Янкоўскі, А.Базыленка, В.У.Вінаградаў, А.С.Аксамітаў, І.Я.Лепешаў, В.П.Жукаў. У поглядах гэтых даследчыкаў няма адзінага падыходу да класіфікацыі фразеалагізмаў. 

На сёння не ўсе праблемы фразеалогіі вырашаны. У любым раздзеле мовазнаўства заўсёды будуць невырашаныя праблемы, бо грамадства не стаіць на месцы, развіваецца, дае свае новыя запыты, патрабуе новых распрацовак, якія адпавядалі бы новым кірункам. Напрыклад, у фразеалогіі  ёсць праблема пераклада тэкстаў на іншую мову: зразумела, што сродкамі іншых моў не дастаткова дакладна і поўна можна адлюстраваць менавіта тыя думкі, якія намагаўся данесці да чытача аўтар твора, асабліва калі ён быў напісаны некалькі стагоддзяў назад. У кожнай мове ёсць зразумелыя толькі для гэтага народа лексічныя сродкі, бо кожная нацыя развіваецца па свайму гістарычнаму шляху, у кожнага народа ён свій і непаўторны. Зразумела, што гэта абавязкова адлюструецца на складзе мовы.

Гэтымі абставінамі тлумачацца тыя праблемы, якія ўзнікаюць пры перакладзе тэкстаў з любой мовы. Але нас цікавіць менавіта беларуская і руская мовы. У данным выпадку праблема болей складаная, бо звяртае на сябе ўвагу моўная сітуацыя ў Беларусі: дзяржаўнымі тут прыняты 2 мовы: беларуская і руская.
Відавочна, што ў дадзеных абставінах вельмі актуальнай з’яўляецца праблема перакладу лексічных адзінак з адной мовы на другую.

У дадзенай курсавой рабоце нас цікавіць пераклад фразеалагізмаў з беларускай мовы на рускую, і разглядаем мы асаблівасці перакладу на прыкладзе рамана І.Мележа “Людзі на балоце” – аднаго з трылогіі “Палескай хроніцы” , за які яму прысуджана ў 1972г. Ленінская прэмія.

Мэтай нашай курсавой работы з’яўляецца даследаванне фразеалагічных адзінак беларускай мовы і іх пераклад на рускую мову. Для рэалізацыі гэтай мэты былі пастаўлены наступныя задачы:

- тэкстуальнае знаёмства з раманам І.Мележа “Людзі на балоце” на рускай і беларускай мовах;

- даследаванне мовазнаўчых крыніц па тэме “Фразеалагізмы”;

- параўнальнае даследаванне фразеалагічных адзінак беларускай мовы і пераклад іх на рускую мову на прыкладзе рамана І.Мележа “Людзі на балоце”.

Аб’ектам нашага даследавання з’яўляецца фразеалогія, а прадметам - фразеалагізмы.

Наша курсавая работа складаецца з наступных структурных частак: 2 раздзела, першы з якіх асвятляе тэарэтычны бок вывучэння фразеалагізмаў, прыведзены рознабаковыя класіфікацыі фразеалагізмаў, а другі прысвечаны параўнальнаму даследаванню фразеалагізмаў па тэме курсавой работы.

Аб’ём курсавой работы. Работа складаецца з уступу, двух раздзелаў, заключэння, спіса літаратуры, які ўключае 19 найменняў.

Дополнительная информация:

Количество страниц:32
Количество использованных источников: 19

Купить работу

Почему у нас выгодно заказывать?

  • Мы выполняем даже самые "горящие" работы в предельно сжатые сроки
  • Мы сопровождаем и консультируем студента до самой защиты
  • Наш штат состоит из высококвалифицированных и опытных специалистов по всем дисциплинам
  • На все виды работ есть своя система скидок: Скидка 5% при: заказе нескольких работ, при повторном заказе, приведение друга. Скидка 10%: за каждую 10-ую работу, для группы от 10 человек
  • У нас самые низкие цены среди конкурентов
Работы на заказ

Наши авторы используют только самую современную и актуальную научную и учебную литературу для написания работ. Подробнее

Готовые работы

Мы предлагаем готовые работы рефераты, эссе, задачи, выполненные командой наших специалистов и защищенные на хорошие и отличные оценки. Подробнее

+375 29 773 33 93

+375 29 607 64 27

kursachi+375296076427