Дипломные, курсовые и контрольные работы

+375 29 773 33 93

+375 29 607 64 27

Жаргонная лексіка ў мове сучаснай моладзі

Номер: 594
Цена: 30 руб.

Содержание:

УВОДЗІНЫ
1. Жаргонная лексіка ў беларускім мовазнаўстве
    1.1. Жаргонная лексіка і яе адлюстраванне ў мове моладзі
    1.2. Гістарычны экскурс ва ўмовы стварэння жаргоннай лексікі
    1.3. Класіфікацыя жаргоннай лексікі на сучасным этапе
2. ПРАЦЭС УТВАРЭННЯ ЖАРГОННЫХ СЛОЎ У МОВЕ МОЛАДЗІ
    2.1. Асаблівасці жаргоннай лексікі моладзі
    2.2. Прычыны з’яўлення жаргоннай лексікі
    2.3. Шляхі ўтварэння і крыніцы папаўнення жаргонных слоў
3. ПРАКТЫЧНАЕ ДАВЛЕДАВАННЕ ВЫКАРЫСТАННЯ ЖАРГОННЫХ СЛОЎ У МОВЕ СУЧАСНАЙ МОЛАДЗІ
    3.1. Аналіз жарганізмаў па тэматычным прынцыпе
    3.2. Аналіз жарганізмаў па наяўнасці сінанімічных адносін
    3.3. Арганізацыя даследавання і яго вынікі
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ЛІТАРАТУРЫ

Ввведение:

Сёння моўная культура  выпрабоўвае моўны націск іншамоўных слоў, слэнга, і асабліва гэту з’яву можна заўважыць у асяроддзі моладзі.

Чыстае маўленне тады, калі ў ім адсутнічаюць беспадстаўна ўжытыя моўныя адзінкі, неўласцівыя беларускай літаратурнай мове. Чысціня маўлення дасягаецца адзінствам формы і зместу, правільным падборам і арганізацыяй моўных сродкаў у строгай адпаведнасці са стылем і задачамі выказвання, з дакладнасцю перадачы патрэбнай інфармацыі і яе эмацыянальным ці рацыянальным уздзеяннем. Кожны стыль сучаснай беларускай мовы мае свае спецыфічныя асаблівасці (нормы) у сістэме адбору і выкарыстання агульнапрынятых сродкаў камунікацыі, інфармацыі, намінацыі і г.д. Таму словаўжыванне найперш залежыць ад выпрацаваных навукай і практыкай стылістычных патрабаванняў.

Чысціня маўлення з’яўляецца актуальнай, бо на сёння жаргон моладзі – гэта аб’ектыўная рэальнасць. І хоць некаторыя вучоныя лічаць захапленнем жаргоннымі словамі “дзіцячай хваробай”, існуе небяспечная тэндэнцыя жарганізаваць беларускую мову.

Аднак забараняць выкарыстоўваць жаргонімы бессэнсоўна, бо гэта ўсё роўна не прывядзе да пажаданах вынікаў. Таму неабходна шукаць новыя нетрадыцыйныя падыходы да вырашэння дадзенай праблемы.

Самым балючым пытаннем сучаснай беларускай літаратурнай мовы, яе слова- і фразеаўжывання з’яўляецца пытанне пра архаізмы, дыялектызмы і русізмы. Дыялектызмы, як і жарганізмы з вульгарызмамі, увогуле супрацьпастаўлены ўнармаванай літаратурнай мове. І русізмаў, якія патокам хлынулі ў сучасную беларускую мову паслякастрычніцкага перыяду, зараз дыферэнцыйны падыход, нават у такой галіне, як навуковая тэрміналогія.

Жаргонная лексіка і фразеалогія бытуе ў пэўных сацыяльных ці дэкласаваных групоўках. Так званы “маладзёжны слэнг” развіваецца побач з літаратурнымі нормамі як свайго роду маўленчая канфрантацыя, калі можна так назваць гэту тэндэнцыю ў адносінах да літаратурнай мовы. Сённяшняе вуснае маўленне некаторых маладых людзей – гэта кангламерат або увогуле рознастылёвая “трасянка”.

Існуюць такія моўныя адзінкі, як моўныя штампы і трафарэты, або канцылярызмы. Гэта такія словы і выразы, якія падобна да фразеалагічных сродкаў мовы ўключаюцца ў маўленне як адноўленныя ў памяці, гатовыя да прымянення, але ў адрозненні ад іх не з’яўляюцца ўстойлівымі, адшліфаванымі папярэднімі пакаленнямі.

Культура сучаснай беларускай мовы не дазваляе ўжываць канцылярызмы без матывацыі ва ўсіх стылях беларускай літаратурнай мовы апрача афіцыйна-справавога, дзе яны рэгламентуюцца стылістычнай нормай.

Г.Ф. Андарала, В.А. Бекіш, С.К. Берднік, Л.М. Гыгор’ева ў кнізе “Беларуская мова”, Э.Д.Блінава, Н.В.Гаўрош, М.Ц.Кавалева “Беларуская мова”, А.Я. Міхневіч “Беларуская мова: Энцыклапедыя”, Старычонак В.Дз. “Беларуская мова: Ад А да Я”, Сямешка Л.І. “Курс беларускай мовы”  разглядаюць паняцці жарганізмаў і арго, падаюць іх вызначэнні і кароткую характарыстыку.

Публікацыя Бандалетава В.Д. “Белорусские арго в их отношении к арго русским и украинским” у кнізе “Тыпалогія і ўзаемадзеянне славянскіх моў і літаратур з’яўляецца дастаткова грунтоўнай, асвячае поўна і даступна ступені станаўлення беларускіх аргатызмаў, прасочваюцца сувязі з рускімі і ўкраінскімі арго.

Гальперын  І. Р. у кнізе “Стилистика английского языка” разглядае такую сучасную праблему моладзі, як запазычванне падаўляючай колькасці слоў з ангельскай мовы і вызначае прычыны гэтай з’явы.

Агульны  аналіз літаратуры па тэме нашага даследавання дазваляе зрабіць пэўныя вынікі. Такая актуальная на сучасным этапе тэма, як жаргонная лексіка моладзі, вывучана недастаткова, асабліва ў беларускіх мовазнаўцаў.

Шмат даследаванняў праводзілася ўжо даўно, яны з’яўляюцца не новымі. Гэтым тлумачыцца актуальнасць тэмы нашай курсавой работы.

У Расіі сення існуе дастатковая колькасць жаргонных слоўнікаў. Гэтага нельга сказаць пра Беларусь. Гэта тлумачыцца некалькімі прычынамі. Па-першае, свабода друку ў Расіі з’явілася раней, чым у Беларусі. Па-другое, у Беларусі дзяржаўнымі з’яўляюцца дзве мовы: руская і беларуская. Часцей жаргонныя словы ніяк не перакладаюцца на беларускую мову, гучаць як і на рускай мове.

Мэта курсавой работы – апісанне жаргоннай лексікі ў структурна-тэматычным плане, вызначэнне яе месца ў маўленні.

Мы ставім перад сабой наступныя задачы:

- аналіз літаратуры па тэме курсавой работы;

- разгляд паняцця жаргону і яго класіфікацыі ў беларускім мовазнаўстве;

- даследаванне выкарыстання жаргонаў у мове моладзі;

- вылучэнне тэматычных груп лексічных адзінак маладзёжнага жаргону;

- разгляд спосабаў і шляхоў утварэння жарганізмаў.

Аб’ектам даследавання з’яўляецца жаргонная лексіка, прадметам даследавання – жарганізмы ў мове сучаснай моладзі.

У сваім давледаванні мы абапіраліся на такі метад як анкетаванне.

Структура і аб’ём курсавой работы. Работа складаецца з уводзін, трох раздзелаў і вынікаў па кожнаму з іх, заключэння, спісу літаратуры. Аб’ем курсавой работы складае 28 лістоў.

Дополнительная информация:

Количество страниц:28
Количество использованных источников: 23
Количество рисунков: 3

Купить работу

Почему у нас выгодно заказывать?

  • Наш штат состоит из высококвалифицированных и опытных специалистов по всем дисциплинам
  • У нас самые низкие цены среди конкурентов
  • Мы оказываем свои услуги официально зарегистрированным юридическим лицом.
  • На все виды работ есть своя система скидок: Скидка 5% при: заказе нескольких работ, при повторном заказе, приведение друга. Скидка 10%: за каждую 10-ую работу, для группы от 10 человек
  • Мы сопровождаем и консультируем студента до самой защиты
Работы на заказ

Наши авторы используют только самую современную и актуальную научную и учебную литературу для написания работ. Подробнее

Готовые работы

Мы предлагаем готовые работы рефераты, эссе, задачи, выполненные командой наших специалистов и защищенные на хорошие и отличные оценки. Подробнее

+375 29 773 33 93

+375 29 607 64 27

kursachi+375296076427