Мастацкiя функцii аутарскiх рэмарак и каментарыяу у рамане М.Зарэцкага "Вязьмо"
Содержание:
- Уводзіны
- 1. Міхась Зарэцкі як асоба і пісьменнік
- 2. Аналіз рамана “Вязьмо” М.Зарэцкага
- 2.1. Сэнс загалоўка рамана “Вязьмо”
- 2.2. Аўтарская канцэпцыя рэчаіснасці ў рамане “Вязьмо”
- 2.3. Мастацкія асаблівасці ў рамане “Вязьмо”
- Заключэнне
-
Спіс выкарыстаных крыніц
Ввведение:
Міхась Зарэцкі адносіцца да ліку той вялікай плеяды беларускіх пісьменнікаў, чыя творчасць доўгія гады знаходзілася пад забаронай або папросту замоўчвалася. І хоць асобныя творы друкаваліся і ў савецкі час, большасць з таго, што складае стрыжань творчай манеры пісьменніка, не было вядома шырокаму колу чытачоў. А між тым пяру Зарэцкага належаць такія выдатныя аповесці і раманы, як "Голы звер", "Вязьмо", "Сцежкі-дарожкі", незакончаны раман "Крывічы".
Росквіт таленту празаіка прыйшоўся на часы так званай беларусізацыі і пачатку сталінскага тэрору. Дзве згаданыя акалічнасці не маглі, безумоўна ж, не паўплываць на тэматыку і дух яго твораў.
Адным з першых беларускіх раманаў, прысвечаных тэме калектывізацыі, справядліва лічыцца раман М. Зарэцкага "Вязьмо". Гэты раман па сваёй сацыяльнай завостранасці пераўзыходзіць усе творы пра калектывізацыю, якія друкаваліся па-беларуску ў даваенны час. М. Мушынскі нават лічыць, што ў рамане "праведзена ідэя немэтазгоднасці суцэльнай калектывізацыі". Аднак гэтая ідэя праводзіцца ў рамане ў скрытай, завуаляванай форме.
Сваёй стылёвай адметнасцю, канфліктнасцю і дынамізмам дзеяння раман выгадна адрозніваецца ад многіх твораў тае эпохі.
З-за палітычных рэпрэсій М. Зарэцкі не змог завяршыць шэраг сваіх цікавых задумак. Сведчаннем таму з'яўляецца незавершаны раман "Крывічы", які меўся быць вытрыманы ў здаровым нацыянальным духу. Але творчым планам пісьменніка не суджана было збыцца. Тым не менш, тое, што захавалася, сведчыць пра высокае майстэрства Зарэцкага-празаіка, пра яго непаўторную манеру пісьма, пра імкненне да стварэння высокапсіхалагічнага беларускага рамана. Амаль ва ўсіх творах яму ўдалося пазбегнуць заангажаванасці і палітыканства, праўдзіва адлюстраваць складаны і супярэчлівы твар эпохі.